Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Семінар «Эфектыўнае выкарыстанне інфармацыйна – камунікацыйных тэхналогій у дзейнасці настаўнікаў - філолагаў».

Дата: 3 мая 2017 в 12:30, Обновлено 10 мая 2017 в 17:14
929 просмотров

20 красавіка на базе ўстановы адукацыі «Навучальна – педагагічны комплекс Юрацішкаўскі яслі-сад – сярэдняя школа» адбыўся абласны семінар для спецыялістаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райвыканкамаў, метадыстаў РВМК, якія курыруюць выкладанне беларускай мовы і літаратуры на тэму «Эфектыўнае выкарыстанне інфармацыйна – камунікацыйных тэхналогій у дзейнасці настаўнікаў - філолагаў».

У семінары прынялі ўдзел:

Гузава Святлана Уладзіміраўна,

метадыст цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі  дзяржаўнай установы адукацыі «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі»,

Хомка Алена Мікалаеўна,

начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Іўеўскага райвыканкама.

Пра асаблівасці выкладання беларускай мовы і літаратуры паведаміла Бакуновіч Таццяна Васільеўна,

загадчык дзяржаўнай установы «Іўеўскі вучэбна – метадычны кабінет».

Дырэктар Часноўская В.Э. і намеснік дырэктара Рынкевіч С.В. акрэслілі асноўныя накірункі работы па кіраванню якасцю моўнай і літаратурнай адукацыі, развіцці ІКТ – кампетэнцый настаўнікаў-філолагаў. Адбылася прэзентацыя вопыту настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Мінаевай Г.С., Каваленка А.М., Барысевіч І.І., Свякла А.К. па выкарыстанні інфармацыйна – камунікацыйных тэхналогій у дзейнасці настаўнікаў – філолагаў.  

Усе ўдзельнікі семінара наведалі творчую майстэрню настаўніка беларускай мовы і літаратуры Сілюк Ноны Уладзіміраўны, дзе былі прадстаўлены:

- Блог ЛІТАРАТУРА.BY

- Блог РазМОВА

- Электронны сродак навучання «Размаўляй са мной па-беларуску»

- Урок web-квэст па беларускай літаратуры ў Х класе. Тэма “Важна зразумець, хто Я”, або роздум аб прызначэнні чалавека на зямлі ў аповесці У. Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.