Савет музея
Савет музея вывучае дакументы і іншыя крыніцы па пошукавай дзейнасці, сістэматычна папаўняе фонды школьнага музея шляхам актыўнага пошуку падчас экскурсій, працы ў бібліятэках і архівах, вядзе ўлік фондаў у інвентарнай кнізе, забяспечвае захаванасць музейных прадметаў; стварае і абнаўляе экспазіцыі, выставы; праводзіць экскурсійна-лектарскую і масавую работу для навучэнцаў, устанаўлівае і падтрымлівае сувязь са школьнымі музеямі раёна і раённым музеем нацыянальных культур, праводзіць навучанне актыва.
Формы работы Савета музея
Выстава – адна з форм эстэтычнага выхавання, якая дапамагала весці прапаганду сярод вучняў. Пасля чарговай выставы вучні школы больш актыўна прымаюць удзел у папаўненні музея экспанатамі.
Міні-тэатр – у якім дэкламуюцца ўрыўкі з твораў, чытаюцца вершы, проза, суправаджаецца гэта паказам музейных экспанатаў. Ён стаў дарадчыкам у стварэнні цудоўнага фальклорнага асяроддзя, дапамагае успрымаць народную культуру, спрыяе творчаму развіццю і паглыбленню ведаў аб родным краі.
Шэфства – Савет музея наведвае групы дашкольнага комплеку, малодшыя класы з паказам міні-спектакляў, праводзіць міні-віктарыны.
Актыўны ўдзел у рабоце грамадскіх аб’яднанняў “БРПА”, “БРСМ”
Экскурсіі – абзорныя, тэматычныя.
Віктарыны (па творах вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў-землякоў)
Паездкі – з мэтай збору дадатковых матэрыялаў; з мэтай знаемства з памятнымі месцамі.
Летапіс школы
Цесная сувязь з ветэранамі
Падарожжы - Нясвіж, Мірскі замак, Навагрудак, Полацк, Віцебск і іншыя музеі.
Абмен вопытам – наведванні іншых музеяў з мэтай абмена вопытам (музей гісторыі літаратуры ў Мінску; Я.Купалы – Вязанка і інш.)
Сустрэчы з майстрамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Сустрэчы з пісьменнікамі.
Удзел у навукова-практычных канферэнцыях
Гадзіны народнага фальклору, турніры знаўцаў прыказак і прымавак, беларускай казкі, якія сталі эфектыўнай формай знаёмства дзяцей з вуснай народнай творчасцю.
Правядзенне цыклаў мерапрыемстваў, прысвечаных святам і абрадам беларусаў.