Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Известные выпускники

Дата: 27 октября 2015 в 11:34, Обновлено 14 марта 2018 в 11:50
Автор: Лемза С. В.

Известные выпускники

Биографии некоторых выпускников

Баршчэўскі Эдуард Іосіфавіч нарадзіўся на Віцебшчыне ў 1934 г. Юрацішкаўскую дзесяцігодку скончыў у 1952 г. з сярэбраным медалём. Закончыў інстытут міжнародных спраў СССР. Стажыраваўся ў ЗША. У складзе дэлегацыі БССР не адзін раз удзельнічаў у сесіях ААН. Некаторы час быў на пасадзе ўпраўляючага справамі Савета Міністраў БССР, а затым – начальнік упраўлення знешніх адносін Міністэрства марскога флота СССР. Ён — знаны госць i дарадца ў мiнiстpa замежных спраў Pacii Лаўрова, беларускай дыяспары i амбасады ў Маскве. На ўcix кантынентах нёс ён годна службу дыпламата, пабываў больш, чым у 100 краінах. Суправаджаў у падарожжах за мяжу М. С. Хрушчова, А. А. Грамыку I інш. Працаваў у Савеце Miнicтpaў БССР, загадчыкам упраулення па знешніх сувязях Miнicтэpства марскога флоту СССР.Уладальнік шматлікіх узнагарод.

Яўген Карпуць нарадзіўся у 1938 годзе ў сялянскай сям'і. Бацька Вінцук добра іграў на цымбалах, маці — майстрыха мастацкага ткання і вышыўкі. Яўген Карпуць закончыў Юрацішскую СШ у 1956 г. і праз два гады — Гродзенскае культурна-асветніцкае вучылішча, затым Гродзенскае культурна-асветніцкае вучылішча, а яшчэ ў 1967г. - Маладзечанскае музыкальнае вучылішча і Маскоўскі дзяржаўны педінстытут. Больш за 30 разоў узнагароджваўся граматамі і дыпломамі Беларусі і СССР. З 1983 года – настаўнік школы №2 г. Стаўбцы. Ён — настаўнік па прафесіі, актыўны ўдзельнік літаратурнага аб'яднання пры газеце "Прамень" г. Стаўбцы. На Стаўбцоўшчыне ў поўную сілу загучалі ягоныя песні і вершы. Творчае поле Яўгена Карпуця прываблівае шырокім дыяпазонам і шчырасцю. Паэт Я.В. Карпуць друкуецца даўно як у мясцовых, так і ў рэспубліканскіх выданнях.

Гурын Сцяпан Сафронавіч – прафесар, доктар тэхнічных навук, выкладчык кафедры машын і тэхналогіі ліцейнай вытворчасці Беларускай палітэхнічнай Акадэміі. Нарадзіўся ў 1935 г. на ст. Юрацішкі. Наш выпускнік і зямляк – буйны спецыяліст па вытворчасці чыгуну. Сумесна з канцэрнам парашковай металургіі паспяхова вядзе работу па пераплаву і вытворчасці праката ў Беларусі з адходаў латуні Мінскага гадзіннікавага завода. Надрукаваў больш 110 навуковых прац, мае 34 аўтарскія пасведчанні на вынаходніцтва. Яго тэарэтычныя распрацоўкі знайшлі практычнае прымяненне не толькі ў былым СССР, але і ў свеце.

Іван Паўлавіч Дабейка нарадзіўся ў невялікай вёсцы Цэпенята (5 км ад Юрацішак) ў 1942 г. Юрацішкаўскую школу закончыў у 1959 г. Тады заехаў у Днепрапятроўск, стаў студэнтам інстытута геалогіі. Здзнейсніў сваю мару. Практычную работу геолага пачаў у Архангельскай вобласці. У 1977 г. ўзначаліў Юрскую геолагапошуковую экспедыцыю, а ўжо ў 1981 г. былі адкрыты алмазы ў Архангельскай вобласці, адзіныя ў Еўропе. Гэта радовішча атрымала імя Ламаносава, а Іван Паўлавіч Дабейка стаў лаўрэатам дзяржаўнай прэміі СССР, яму нададзена ганаровае званне “першаадкрывальнік месцанараджэння” алмазаў” і “Заслужанага геолага РФ”. Акрамя таго, Іван Паўлавіч адкрыў у Архангельскай вобласці многія радовішчы будаўнічых матэрыялаў, мінеральных водаў. І. Дабейка доўгі час займаў пасаду старшыні Паўночнага камітэта па геалогіі і выкарыстанню нетраў. З 1999 года – намеснік старшыні Цэнтральнага камітэта па геалогіі ў г.Калуга.

Папок Мікалай Мікалаевіч і яго родны брат Сяргей нарадзіліся ў п. Юрацішкі ў 1955 і 1958 гадах. Мікалай закончыў Юрацішкаўскую сш у 1972 г., Сяргей – з залатым медалём у 1975 г. Мікалай – выпускнік Ленінградскага вышэйшага ваенна-марскога вучылішча, Сяргей – вышэйшага артылерыйскага каманднага вучылішча. Мікалай у 80-я годы некалькі разоў удзельнічаў у парадах на Чырвонай плошчы ў Маскве, супрацоўнік галоўнага штаба ваенна-марскіх сіл СССР і Расіі, капітан першага рангу (марскі палкоўнік). Сяргей служыў на Камчатцы, прайшоў гарніла Аўганістана. Цяпер палкоўнік узброеных сіл Расіі, займае пасаду ваеннага дыплпмата ў ЗША.

Мікалай Вікенцьевіч Каспяровіч, скончыўшы Юрацішскую школу ў 1952 годзе, здаўшы выдатна экзамены і прайшоўшы камісію, ён паступае ў Калінінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча. Курсант Каспяровіч старанна вывучаў марскую навігацыю, лоцыю, зброю, матэрыяльную частку караблёў, марскую гісторыю... Выдатна закончыўшы вучобу і атрымаўшы афіцэрскае званне "лейтэнант" ваенна-марскіх сіл СССР. Плаваў Мікалай Вікенцьевіч па розных марах Атлантыкі, бываў з візітамі ў Францыі, Германіі, Фінляндыі, Швецыі, Польшчы. Камандзір атамнай падлодкі, затым камандзір дывізіі падводных лодак з адміральскай пасадай.

Кліменка Іван Дзямідавіч нарадзіўся ў п. Юрацішкі. У 1967г. пасля заканчэння сямі класаў Юрацішкаўскай сярэдняй школы паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча, а ў 1977г. закончыў Беларускі мастацкі інстытут. З гэтага года ён пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх выстаў, а таксама – усесаюзных і міжнародных. У 1980 г. – удзельнік замежнай выставы “Савецкае манументальнае мастацтва” ў Даніі, Швецыі, Чэхаславакіі. У 1977-78гг. зрабіў роспіс у бібліятэцы інстытута народнай гаспадаркі ў Мінску, а затым – роспіс у Палацы культуры будаўнікоў Мінска. У 1985 - 89 гг. стварыў мазаіку ў Віцебску, роспіс у ДК г. Шчучына. Яго мастацкія творы знаходзяцца ў Беларускім Дзяржаўным Мастацкім музеі, Міністэрстве культуры РБ, дырэкцыі выстаў Саюза мастакоў РБ, а таксама ў многіх асоб ЗША, Польшчы, Аўстыі, Даніі, Ізраіля і многіх іншых краінах. Найбольш знакамітыя карціны: “Бераг” (1989), “Вечар на Балтыцы” (1990), “З дзён маіх” (1990), “Начоў маіх”, “Кампазіцыя”, “Матыў дня”, “Без імя”, “Без назвы” (1990). Усе яны выданы ў Германіі. Іван Дзямідавіч працуе выкладчыкам Акадэміі мастацтваў г. Мінска. Амерыканскі часопіс "Агляд мастацтваў" (чзрвень 1998 года) змясціў матэрыял, у якім наш зямляк І. Кліменка параўнаны з Маркам Шагалам і Кадзінскім.

Врублеўскі Валянцін Антановіч нарадзіўся 6 жніўня 1931 года ў вёсцы Крычнікі Юрацішскай гміны Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы ў сялянскай сям’і. У школу з польскай мовай навучання пайшоў у 1938 годзе. Вучыўся добра, але мяшала вайна. З верасня 1939 года па жнівень 1940 года школа не працавала, бо не было настаўніка. У 1940 – 1941 навучальным годзе хадзіў у 2 клас (і добра закончыў) беларускай школы. З 1941 па лета 1944 года вучыўся эпізадычна ( час нямецкай акупацыі) і самастойна. Працаваў настаўнікам і дырэктарам у Круглянскай сямігодцы, Малабараўскай, Бараўскай СШ, Юрацішкаўскай СШ. Стаж 40 год. Выдатнік народнай асветы. Узнагароджаны Ганаровай граматай БССР, медалямі. Даўно займаецца краязнаўствам. Многа працаваў над вывучэннем гістарычнай і культурнай спадчыны Івейскага раёна і іншых рэгіёнаў Беларусі. Надрукаваў вельмі сціслую і кароткую гісторыю ВКЛ, а таксама гісторыю Івейскага краю, яго анамастыку разам з тапанімікай, гісторыю Юрацішак і Юрацішскай школы, нарысы пра многіх вядомых людзей. Выдаў кнігу “Іўе-Юрацішкі” (2010г.). мае многа розных узнагарод, у т.л. Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.