Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Праграма дзейнасці

Дата: 27 ноября 2018 в 13:21, Обновлено 6 октября 2020 в 17:54

Праграма дзейнасці краязнаўчага музея "Вытокі"

для навучэнцаў  1 – 17 год

Тэрмін рэалізацыі 3 гады

 

Тлумачальная запіска

Краязнаўства і музеязнаўства ў сістэме адукацыі з'яўляюцца традыцыйнымі і эфектыўнымі сродкамі навучання і выхавання ў школьнікаў любові да роднага краю. Адным з умоў паспяховага вырашэння пазнавальных і выхаваўчых задач школы з'яўляецца арганізацыя работы школьнага музея. Яго стварэнне ў школе выклікана імкненнем удзельнікаў адукацыйнага працэсу ведаць больш аб сваёй мясцовасці, школе; пра людзей, якія тут жылі і жывуць, працавалі і працуюць у цяперашні час, а таксама жаданнем захаваць гісторыю сваёй малой Радзімы.

Школьны музей – гэта музей у мініяцюры, які адлюстроўвае вузкія лакальныя тэмы гісторыі ці прыроды роднага краю. Цесна звязаны з усім адукацыйным працэсам школы, ён стварае спрыяльныя ўмовы для індывідуальнай і калектыўнай дзейнасці навучэнцаў, дапамагае развіваць у іх уменне самастойна папаўняць свае веды, арыентавацца ў патоку навуковай і палітычнай інфармацыі. Вопыт паказвае, што падзеі, якія адбываюцца сёння, праз параўнальна кароткі час пачынаюць сцірацца з памяці. Знікаюць крыніцы, звязаныя з гэтымі падзеямі. Наш абавязак – паспець захаваць для будучых пакаленняў ўсё каштоўнае і вартае. Калі не фіксаваць падзеі і з'явы «па гарачых слядах», то пазней іх вывучэнне запатрабуе шмат сіл і часу. Таму фіксацыя падзей або з'яў прыроды з'яўляецца актуальнай задачай школьнага музея. Фотаздымка і апісанне падзей, інтэрв'юіраванне іх удзельнікаў і відавочцаў, фарміраванне банка краязнаўчых дадзеных, вядзенне спецыяльных летапісаў і хронік, папаўненне фондаў школьнага музея – усё гэта з'яўляецца важным сродкам дакументавання гісторыі роднага краю.

Дзіцячая аўдыторыя традыцыйна з'яўляецца прыярытэтнай катэгорыяй музейнага абслугоўвання. Акрамя таго, цяпер ужо ні ў каго не выклікае сумневу, што далучэнне да культуры варта пачынаць з самага ранняга дзяцінства, калі дзіця стаіць на парозе адкрыцця навакольнага свету. У школьных музеях дзіця выступае не толькі як спажывец прадукту музейнай дзейнасці, але і як актыўны яго стваральнік. Дадзеная праграма прызначана для вядзення краязнаўчай работы ў рамках вучэбна-выхаваўчай дзейнасці і закліканы дапамагчы вучням шырэй пазнаёміцца з родным краем, глыбей зразумець своеасаблівасць яе прыроды, гісторыі і культуры, а таксама пазнаёміцца з прыёмамі збіральніцкай і музейнай працы праз экскурсіі, экспедыцыі, цікавыя сустрэчы.

Удзельнікі праграмы.

Праграма разлічана на выхаванцаў дашкольнага комплексу, вучняў УА розных узростаў, якія цікавяцца гісторыяй роднага краю, вядуць пошукавую і даследчую працу, якія ўдзельнічаюць у конкурсах па краязнаўству, а таксама настаўнікаў і бацькоў.

Мэта, задачы і асноўныя прынцыпы ажыццяўлення праграмы

Мэта. Стварыць аптымальныя ўмовы для грамадзянскага і патрыятычнага выхавання сродкамі музейнай дзейнасці, фарміравання сацыяльнай актыўнасці школьнікаў, развіцця творчай дзейнасці навучэнцаў па вывучэнні, адраджэнні і захаванні гісторыі роднага краю праз розныя формы пошукавай і музейнай працы.

Задачы:

  • прыцягнуць ўвагу школьнікаў да праблем захавання гісторыі і культуры роднага краю;
  • актывізаваць пазнавальную і даследчую дзейнасць вучняў;
  • развіваць творчыя здольнасці школьнікаў;
  • далучыць школьнікаў да культуры продкаў, прывіваць пачуццё любові да роднага краю;
  • выхоўваць ў навучэнцаў грамадзянскасць і патрыятызм;
  • фарміраваць і папаўняць музейную калекцыю, забеспячваць захаванасць экспанатаў, улік фондаў музея.

Асноўныя прынцыпы ажыццяўлення праграмы:

  • асабіста-арыенціраваны падход;
  • мэтазгоднасць;
  • актыўнасць;
  • навуковасць;
  • даступнасць;
  • самастойнасць мыслення;
  • творчасць;
  • калектывізм;
  • гуманізм;
  • сумесная дзейнасць дзяцей і дарослых;
  • паспяховасць;
  • стымуляванне;
  • зваротная сувязь.

Змест праграмы

Пошукавая дзейнасць школьнага музея ў сваёй дзейнасці кіруецца нарматыўнымі дакументамі:

  • Закон Рэспублікі Беларусь “Аб музеях і музейным фондзе Рэспублікі Беларусь”,
  • Інструкцыя аб парадку стварэння і адкрыцця музеяў і экспазіцый;
  • Метадычнага пісьма аб сумеснай дзейнасці музеяў;
  • Пастановы калегіі ўпраўлення культуры і адукацыі Гродзенскага аблвыканкама “Аб стане ўліку і захавання музейнага фонду РБ і стварэнні экспазіцый у музеях навучальна-выхаваўчых устаноў”.

Школьны музей прымае ўдзел у пашпартызацыі, выставах, аглядах, ўключаецца ў праграмы культурна-патрыятычнага і моладзевага руху, прымае ўдзел у раённых краязнаўчых мерапрыемствах.

Напрамкі рэалізацыі праграмы.

Пошукава-даследчая дзейнасць. Дадзены кірунак працы прадугледжвае непасрэдны ўдзел навучэнцаў і настаўнікаў у пошукава-даследчай працы па адраджэнні гісторыі роднага краю. Для гэтага неабходна азнаёміць іх з методыкай збору і фіксацыі матэрыялаў, навучыць працаваць у фондах музеяў, архівах і бібліятэках, выкарыстоўваючы асноўныя шляхі збору гісторыка-краязнаўчага матэрыялу, якімі з’яўляюцца планамерны сістэматычны збор дакументаў, помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры і прыём дароў і выпадковых паступленняў.

Такая праца дазволіць праводзіць на базе музея сумесную працу настаўнікаў і вучняў па даследаванні праблемных пытанняў гісторыі роднага краю, абагульняць вывучаны матэрыял у рефератах, творчых і навуковых даследаваннях вучняў, удзельнічаць у раённых і абласных конкурсах па краязнаўству.

Асноўнымі формамі працы ў дадзеным відзе дзейнасці з’яўлюцца перапіска з цікавымі людзьмі і выпускнікамі школы, збор артыкулаў па гісторыі краю з перыядычнага друку, навуковай і даведачнай літаратуры, правядзенне даследчых работ, улік і захоўванне фондаў.

Асноўныя задачы дадзенага напрамкі работы музея: стварыць неабходныя ўмовы для забеспячэння захаванасці фондаў і звестак аб іх, правільна афармляць асноўную музейную дакументацыю і ўліковыя абазначэнні на музейны прадмет, дакладна запісваць звесткі аб паходжанні прадмета, яго сувязях з пэўнымі гістарычнымі фактамі і людзьмі, арганізаваць прыём і выдачу музейных прадметаў, абавязкова фіксаваць выдачу матэрыялаў на ўрокі і мерапрыемствы.

Экспазіцыйная дзейнасць. Вынікам пошукава-даследчай работы вучняў становіцца стварэнне музейнай экспазіцыі. Галоўная задача дадзенага кірунку – спрыяць павышэнню навуковага і эстэтычнага ўзроўню экспазіцый.

Для гэтага неабходна асвоіць і практыкаваць парадак стварэння экспазіцыі (вывучэнне і адбор матэрыялаў, складанне плана, распрацоўка праекта мастацкага афармлення, выраб абсталявання, тэкстаў, элементаў афармлення, мантаж), улічваць асноўныя эстэтычныя патрабаванні (рытмічнасць у размяшчэнні экспазіцыйных комплексаў, раўнамернасць насычэння іх частак, прапарцыйную загрузку экспазіцыйных плошчаў), выкарыстоўваць у працы выставы-перасоўку, прадугледзець у экспазіцыі школьнага музея раздзелы, у якіх можна лёгка замяняць матэрыял, што дасць магчымасць праводзіць у музеі разнастайныя гульні і віктарыны з рознымі катэгорыямі дашкольнікаў і школьнікаў. Створаная экспазіцыя павінна стаць цэнтрам асветніцкай працы ў школе.

Навукова-асветніцкая праца. Галоўная задача дадзенага кірунку – ўцягванне ў працу музея значнай колькасці школьнікаў, іх бацькоў, настаўнікаў.

Для гэтага неабходна працягнуць навучанне школьнікаў метадам пошукава-даследчай работы, праводзіць у музеі сумесныя мерапрыемствы (сустрэчы, канферэнцыі, гутаркі, экскурсіі), выкарыстоўваць матэрыялы музея на ўроках гісторыі, беларускай мовы і літаратуры, выяўленчага мастацтва, ўроках у пачатковых класах, на факультатыўных занятках, інфармацыйных і класных гадзінах.

Галоўны крытэрый паўсядзённай працы музея – гэта правядзенне экскурсій і іншых форм масавай работы. Пры гэтым павінен падтрымлівацца высокі тэарэтычны і метадычны ўзровень гэтых мерапрыемстваў, комплексны падыход, актуальнасць і займальнасць, улік ўзросту, інтарэсаў і ведаў удзельнікаў, апора на экспазіцыю, матэрыялы і актыў музея.

Прапагандысцкая дзейнасць. Галоўная задача дадзенага кірунку – прапагандаваць дзейнасць музея ў навучальнай установе, сярод мясцовага насельніцтва, ў сродках масавай інфармацыі, у інтэрнэце.

Для гэтага неабходна праводзіць тэматычныя конкурсы, вахты памяці, аказваць шэфскую дапамогу ветэранам, пажылым людзям, даглядаць помнікі, пісаць артыкулы і лісты ў газету “Іўеўскі край” і іншыя газеты, змяшчаць інфармацыю пра дзейнасць музея на сайце УА.

Стварэнне відэа- і фотарэпартажаў видео- и фоторепортажей «Мой город» з публікацыяй у мясцовых сродках масавай інфармацыі.

Савет музея

Савет музея вывучае дакументы і іншыя крыніцы па пошукавай дзейнасці, сістэматычна папаўняе фонды школьнага музея шляхам актыўнага пошуку падчас экскурсій, працы ў бібліятэках і архівах,  вядзе ўлік фондаў у інвентарнай кнізе, забяспечвае захаванасць музейных прадметаў; стварае і абнаўляе экспазіцыі, выставы;  праводзіць экскурсійна-лектарскую і масавую работу для навучэнцаў, устанаўлівае і падтрымлівае сувязь са школьнымі музеямі раёна і раённым музеем нацыянальных культур, праводзіць навучанне актыва.

<v:oval fillcolor="#8aabd3 [2132]" id="Овал_x0020_1" o:gfxdata="UEsDBBQABgAIAAAAIQC75UiUBQEAAB4CAAATAAAAW0NvbnRlbnRfVHlwZXNdLnhtbKSRvU7DMBSF dyTewfKKEqcMCKEmHfgZgaE8wMW+SSwc27JvS/v23KTJgkoXFsu+P+c7Ol5vDoMTe0zZBl/LVVlJ gV4HY31Xy4/tS3EvRSbwBlzwWMsjZrlprq/W22PELHjb51r2RPFBqax7HCCXIaLnThvSAMTP1KkI +gs6VLdVdad08ISeCho1ZLN+whZ2jsTzgcsnJwldluLxNDiyagkxOquB2Knae/OLUsyEkjenmdzb mG/YhlRnCWPnb8C898bRJGtQvEOiVxjYhtLOxs8AySiT4JuDystlVV4WPeM6tK3VaILeDZxIOSsu ti/jidNGNZ3/J08yC1dNv9v8AAAA//8DAFBLAwQUAAYACAAAACEArTA/8cEAAAAyAQAACwAAAF9y ZWxzLy5yZWxzhI/NCsIwEITvgu8Q9m7TehCRpr2I4FX0AdZk2wbbJGTj39ubi6AgeJtl2G9m6vYx jeJGka13CqqiBEFOe2Ndr+B03C3WIDihMzh6RwqexNA281l9oBFTfuLBBhaZ4ljBkFLYSMl6oAm5 8IFcdjofJ0z5jL0MqC/Yk1yW5UrGTwY0X0yxNwri3lQgjs+Qk/+zfddZTVuvrxO59CNCmoj3vCwj MfaUFOjRhrPHaN4Wv0VV5OYgm1p+LW1eAAAA//8DAFBLAwQUAAYACAAAACEAABUg7bsDAABMCQAA HwAAAGNsaXBib2FyZC9kcmF3aW5ncy9kcmF3aW5nMS54bWysVs1uGzcQvgfoOxC8O9KqWv8IWQeK WgcBXMeQHAQ9jrlcaVEuuSUpWcqxfYC+QYC8QRAgyCF9COWNOkOuVlvHaBonF3vI+Tjzze/q0eN1 pdhKWlcanfHkYZ8zqYXJSz3P+Iurs4NjzpwHnYMyWmZ8Ix1/fPrDg0cwmluoF6VgaEG7EWR84X09 6vWcWMgK3ENTS426wtgKPB7tvJdbuEHLleoN+v3DXgWl5qd7Uz+BB7a05T1MKSN+k/kE9AocmlRi 1L1pOCrx7ZZhpFdPbT2rLy0xFxerS8vKPOOYOQ0Vpoj3GkUDw2Pv1qv53sC6sBXhTVGwdcYHx+lR 2kdbmyAnSdqP9uTaM0GAwUmaDlLOBCKS4+RkcJQ2HhfPv2BDLH7+ghUkGgmh0CHpaqKoV59Hneyi 3r7evtu+3X5kSRs/oXfB7166Jm/fK+yWMIxq6/xTaSpGQsalUmXtZOgvWJ07H6nsUBQQdnB+VioV ZIeQKLDaOKonnUIzy4mybAUq4yCE1D4JKl9qH28PD/tYslB2B/4Xk8frhK7DPbJsDYVumLuuKyw4 4v63u+GQOuT+7hJy9xX+Bj/exx910C6nqtQMaKOkw+ibOQFKhqmJZdmXgnLVNIlfz0Lj+fUTk28o P9f4H+fNGiwwDomrxVmJ1T4H5y/B4g7CS9xm/jn+KZS5ybhpJM4Wxr66657wuBdQy9kN7rSMu9+X YCVn6pnGRjhJhkM068NhmB4N8GC7muuuRi+ricFOwcFAdkEkvFc7sbCmemlsPiavqAIt0HfGhbe7 w8TjGVW4OoUcj4MsTFWDP9ezGpdYbEBq5av1S7B10/Iel8SFmS2gvrPtI5bSqM146U1RNjMRs0oK 5fzMb5QMzRVyj6VgoOb4cSCCAUMcSMD4LkUzArSo2l5XHcS4CFNFWO+audgj8ToAsOhNzS1ZtuhU hYa5lgdPfsVUvsLNh70TCMiikMLHiUbKgIPI/KaWBQhcv1dlJR27kDdsairQcU4kdBATUOW1LaNG uI7mjrfIDNkQKX+6fYMb7t32/ac/2PbvT39uP6D4Fy13DJFwhJI6p06cthHY5cH0RYwgwcm7I4Jv Irf3FzhgzYhPOzBLJ2f1FNMVx2w3UY6KTHSVnsoCv1/0ZQnU2j31+cJzC8hlvI4bK9psXwTXwSBZ LnCxtrZjw7bIf9uOZhp8yGEocPv4P1dVfBxbAl8Ez0b79nFVahP79pZ3hWu88RzxgX6TGMwhffN6 t35HBEjzu4d+rHTPp/8AAAD//wMAUEsDBBQABgAIAAAAIQDUkmfO+AYAAGocAAAaAAAAY2xpcGJv YXJkL3RoZW1lL3RoZW1lMS54bWzsWU9v3EQUvyPxHUa+t9n/zUbdVNnNbgNtSpTdFvU4a8/aQ8Ye azybdG9VekQCIQriQCU4cUBApFbi0n6H9DMEiqBI/Qq8mbG9nqxD0jaCCppD1n7+zfv/3ryxL1+5 EzK0S0RCedRxqhcrDiKRyz0a+R3n5mhwYdlBicSRhxmPSMeZkcS5svruO5fxistoPOZYeKOAhAQB oyhZwR0nkDJeWVpKXCDj5CKPSQTPJlyEWMKt8Jc8gfdAQMiWapVKaynENHJWgaNUjPoM/kUyUQSX iaFiQ1CEQ5B++O3T/cODwyeHjw4Pnt6F6yfw+6le6+1U1YpklvSYQLuYdRyQ4fG9EbkjHcRwIuFB x6noP2dp9fISXkkXMXnC2sK6gf5L16ULvJ2alin8cS60Omi0L63n/DWAyUVcv9/v9as5Pw3ArguW G12KPBuD5Wo341kAmctF3r1Ks9Kw8QX+9QWd291ut9lOdTFMNchcNhbwy5VWY61m4TXI4JsL+EZ3 rddrWXgNMvjWAn5wqd1q2HgNChiNdhbQKqCDQco9h0w42yiFLwN8uZLC5yjIhjzblIgJj+RZcy/E H3ExgAVqIcOSRkjOYjLBLuRsD4djQbESiFcILjwxJDdZICnZKHEFjWXHeT/GkVOAvHj8w4vHD9HR /qOj/Z+P7t072v/JMLJWbeDIL656/t1nfz64i/54+M3z+1+U45Mi/tcfP/7lyeflQCinuXnPvjz4 7dHBs68++f37+yXwNYHHRfiIhiRBN8ge2uYhGKa9YmtOxuLlVowCTIsr1iI/wRFWUkr492VgoW/M MEujY+nRJbYHbwloJ2XAq9OPLIWHgZhKWiL5WhBawE3OWZeLUi9cU7IKbh5NI79cuJgWcdsY75bJ 7uHIim9/GkNfzdLSMrwXEEvNLYYjiX0SEYnUM75DSIl1tym1/LpJXcETPpHoNkVdTEtdMqJjK5vm izZoCHGZldkM8bZ8s3kLdTkrs3qd7NpIqArMSpQfEWa58SqeShyWsRzhkBUdfh3LoEzJ4Uy4RVw/ kRBpnzCO+h5JkrI1HwiwtxD0axg6WGnYN9kstJFC0p0yntcx50XkOt/pBTiMy7BDGgVF7HvJDqQo RltclsE3uV0h6h7igKMTw32LEivcp3eDm9S3VJoniHoyFSWxvEq4lb/DGZtgolsNNHmrV4c0+rvG zSh0biPh/Bo3tMpnXz8o0ftNbdlrsHuV1czGsUZ9Eu54e+5x4dE3vzuv42m0RaAgFreot835bXN2 /vPN+aR6Pv+WPO/C0KDVLGIGbz2Gh2eewieUsaGcMXI90YN4AnuRNwCi4qNPoyQ/pcUBXKrKBoEW zhdYr0GCyw+pDIYBjmGIrzqKiZ+krP0ExTyBw6Qml/JWeDgISHMUbapDiukkCZab3DPkuiJnZ5Gc jdbK1wfgTFBdMTirsPqllCnY9irCqkqpM0uratV0k7Sk5SYrF+tDPLg8Nw2IuTdhyEEwGoGXW/A+ QImGww9mxFN+NzHKwqKjcJ4hSgLskTRGyu7FGFV1kLJcWTBE2WGSQR0sT/FaQVpbsX0NaWcJUlFc 4wRxWfReJ0pZBs+jBNyOlyOLisXJIrTXcdrNWtNBLo47zgTOzXAZxhD1RM2VmPnwRsqVwqT9qcWs q3wezXZmmF0EVXg1Yvy+YLDVB2KRyHWcBCY19KM0BVikJBn9a01w63kZUNKNzqZFfRmS4V/TAvxo h5ZMJsSVxWAXKMp35jZtpXwqiRgG3h4as6nYxhB+lapgj0cTeP2hO4K6gXd3ytv6kd2c06IrvjHT OEPHLA5w2m5ViWaVbOC6IeU66LuCemBbqe7auJc3RZf8OZlSTOP/mSlqP4G3EXVPRcCFF8MCI1Up HYcLGXDoQnFA3YGAQUL3DsgWeP8LjyGp4C22/hVkV/2amjM8dFnDoVJuUx8JCvuRDAQhW9CWdPad wqya7l2GJUsZ6YwqqJvERu0x2SVspHpgS+3tDgog1XU3SduAxh3PP/s+raCxr4acYr1ZnSzfe00N /NOTjylmMMruw3qgyfyfq5iPB/Nd1azXy7O9t2iIejAfsxpZVYCwwlbQTsv+FVV4ya3WdKwFi2vN TDmI4qLFQMwHohjeKSH1D/Y/KlxGdBqrDXXEt6G3Ivi4oZhB2kBWXzCDB1IN0hDHMDgZokkmxcq4 Nh2dlNeyzfqcJ91c7jFnK83OEu+XdHY+nNnirFo8T2enHrZ8bWgnuhoie7xEgTTJDjY6MGVfvjZx jMZ+tePA1yYI9B24gu9VDtBqilZTNLiCj1AwLJkvRx0nvcgo8NxQckw9o9QzTCOjNDJKM6PAcJZ+ o8koLehU6rMKfOZTPw7KvqDABJd+ccmaqvV5cPUvAAAA//8DAFBLAwQUAAYACAAAACEAnGZGQbsA AAAkAQAAKgAAAGNsaXBib2FyZC9kcmF3aW5ncy9fcmVscy9kcmF3aW5nMS54bWwucmVsc4SPzQrC MBCE74LvEPZu0noQkSa9iNCr1AcIyTYtNj8kUezbG+hFQfCyMLPsN7NN+7IzeWJMk3ccaloBQae8 npzhcOsvuyOQlKXTcvYOOSyYoBXbTXPFWeZylMYpJFIoLnEYcw4nxpIa0cpEfUBXNoOPVuYio2FB qrs0yPZVdWDxkwHii0k6zSF2ugbSL6Ek/2f7YZgUnr16WHT5RwTLpRcWoIwGMwdKV2edNS1dgYmG ff0m3gAAAP//AwBQSwECLQAUAAYACAAAACEAu+VIlAUBAAAeAgAAEwAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAA W0NvbnRlbnRfVHlwZXNdLnhtbFBLAQItABQABgAIAAAAIQCtMD/xwQAAADIBAAALAAAAAAAAAAAA AAAAADYBAABfcmVscy8ucmVsc1BLAQItABQABgAIAAAAIQAAFSDtuwMAAEwJAAAfAAAAAAAAAAAA AAAAACACAABjbGlwYm9hcmQvZHJhd2luZ3MvZHJhd2luZzEueG1sUEsBAi0AFAAGAAgAAAAhANSS Z874BgAAahwAABoAAAAAAAAAAAAAAAAAGAYAAGNsaXBib2FyZC90aGVtZS90aGVtZTEueG1sUEsB Ai0AFAAGAAgAAAAhAJxmRkG7AAAAJAEAACoAAAAAAAAAAAAAAAAASA0AAGNsaXBib2FyZC9kcmF3 aW5ncy9fcmVscy9kcmF3aW5nMS54bWwucmVsc1BLBQYAAAAABQAFAGcBAABLDgAAAAA= " strokecolor="#243f60 [1604]" strokeweight="2pt" style="position:absolute; left:0; text-align:left; margin-left:139.95pt; margin-top:164.2pt; width:180.75pt; height:143.25pt; z-index:251659264; v-text-anchor:middle"> <v:fill color2="#d6e2f0 [756]" colors="0 #9ab5e4;.5 #c2d1ed;1 #e1e8f5" focus="100%" type="gradient"> <o:fill type="gradientUnscaled" v:ext="view"> </o:fill></v:fill> <v:textbox> </v:textbox></v:oval>

Савет музея

Сектар

масавай і прапагандысцкай дзейнасці

Сектар навукова-асветніцкай дзенасці (экскурсаводаў)

Сектар міжмузейных сувязей

Фондавы сектар

Сектар пошукавай і даследчай працы

Экспазіцыйна-выставачны сектар

 

Формы работы Савета музея

Выстава – адна з форм эстэтычнага выхавання, якая дапамагала весці прапаганду сярод вучняў. Пасля чарговай выставы вучні школы больш актыўна прымаюць удзел у папаўненні музея экспанатамі.

Міні-тэатр – у якім дэкламуюцца ўрыўкі з твораў, чытаюцца вершы, проза, суправаджаецца гэта паказам музейных экспанатаў. Ён стаў дарадчыкам у стварэнні цудоўнага фальклорнага асяроддзя, дапамагае успрымаць народную культуру, спрыяе творчаму развіццю і паглыбленню ведаў аб родным краі.

Шэфства – Савет музея наведвае групы дашкольнага комплеку, малодшыя класы з паказам міні-спектакляў, праводзіць міні-віктарыны.

Актыўны ўдзел у рабоце грамадскіх аб’яднанняў “БРПА”, “БРСМ”

Экскурсіі – абзорныя, тэматычныя.

Віктарыны (па творах вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў-землякоў)

Паездкі – з мэтай збору дадатковых матэрыялаў; з мэтай знаемства з памятнымі месцамі.

Летапіс школы

Цесная сувязь з ветэранамі

Падарожжы - Нясвіж, Мірскі замак, Навагрудак, Полацк, Віцебск і іншыя музеі.

Абмен вопытам – наведванні іншых музеяў з мэтай абмена вопытам (музей гісторыі літаратуры ў Мінску; Я.Купалы – Вязанка і інш.)

Сустрэчы з майстрамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Сустрэчы з пісьменнікамі.

Удзел у навукова-практычных канферэнцыях

Гадзіны народнага фальклору, турніры знаўцаў прыказак і прымавак, беларускай казкі, якія сталі эфектыўнай формай знаёмства дзяцей з вуснай народнай творчасцю.

Правядзенне цыклаў мерапрыемстваў, прысвечаных святам і абрадам беларусаў.

Этапы рэалізацыі праграмы

І этап – падрыхтоўчы: верасень 2019 – жнівень 2020

Напрамкі работы

Шляхі выканання

Нарматыўна-прававое і метадычнае забеспячэнне развіцця школьнага музея

Арганізацыя работы Савета школьнага музея

Каардынацыя дзейнасці школы і школьнага музея па фарміраванню грамадзянскай пазіцыі вучняў

Перспектыўны план работы школьнага музея “Вытокі”.

Арганізацыя работы гурткоў, факультатываў, пашукова-краязнаўчай і даследчай работы

Развіцце тэматычных зон музея

Правядзенне ілюстраваных тэматычных экскурсій.  

Устанаўленне сувязей з іншымі музеямі

Арганізацыя супрацоўніцтва з музеямі школ Іўеўскага раена,  з Іўеўскі музеем нацыянальных культур, з Лідскім краязнаўча-этнаграфічным музеем.

ІІ этап – пошукава-стваральны: верасень 2020жнівень 2021

Прапагандысцка-асветніцкая работа з педагогамі, бацькамі, вучнямі

Распрацоўка лекцый, адкрытых урокаў, семінараў, круглых сталоў, вячорак, фальклорных святаў

Экскурсійна-экспедыцыйная дзейнасць

Правядзенне экскурсій, падарожжаў.  Афармленне экспазіцый.

Выхаванне патрыятызму сродкамі краязнаўства

Удзе у гісторыка-этнарафічных экскурсіях па родным краіясвіж, Мір, Брэст, Хатынь, Курган Славы і інш.), аднаднеўных турыстычных паходах «Наш край – Беларусь», пешаходных экскурсіях “Памятныя мясціны нашай мясцовасці”, “Іх імёнамі названы вуліцы” і інш., у даследчых праектах і конкурсах

Знаёмства дзяцей з вуснай народнай творчасцю

Гадзіны народнага фальклору, турніры знаўцаў прыказак і прымавак, загадак, беларускіх казак, мясцовых легендаў і паданняў.

Наведванне школьнага музея прадстаўнікамі іншых устаноў адукацыі, бацькамі

Правядзенне заняткаў для выхаванцаў дашкольнага комплексу, навучэнцаў пачатковых класаў, ветэранаў

Абмен вопытам работы школьных музеяў агульнаадукацыйных устаноў

Наведванне музеяў устаноў адукацыі раёна, Іўеўскага музея нацыянальных культур, Лідскага краязнаўча-этнаграфічнага музея, музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.  

Арганізацыя даследаванняў і ўдзел у навукова-практычных канферэнцыях

Правядзенне навуковых даследаванняў, напісанне навуковых прац па краязнаўчым матэрыяле

ІІІ этап – рэфлексійна-абагульняючы. Верасень 2021май 2022

Расшырэнне прасторава-адукацыйнага асяроддзя музея. Аналіз дзейнасці і перспектыў развіцця праекта. Рэалізацыя механізмаў узаемадзеяння ўсіх суб’ектаў культурна-адукацыйнай прасторы школы.

Стварэнне і забеспячэнне адкрытай адукацыйнай прасторы для ўстаноў раена

Арганізацыя ўзаемадзеяння школы з установамі адукацыі раена

Аналіз выніковасці і эфектыўнасці праведзенай работы

Выступленне аўтараў праекта з дакладамі на пасяджэннях МА, педагагічных нарадах, навукова-практычных канферэнцыях

Аналіз работы школьнага музея па фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі вучняў

Правядзенне дыягнастычных даследаванняў і аналіз

Мяркуемые вынікі рэалізацыі праграмы.

Для музея:

  • аптымізацыя дзейнасці музея;
  • удасканаленне дзейнасці музея;
  • папўненне фонда музея новымі экспанатамі.

Для вучняў:

  • фарміраванне навыкаў атрымання ведаў;
  • фарміраванне сацыяльнай актыўнасці;
  • пачуццё гонару за свой край;
  • рост цікавасці да вывучання роднага краю

Для бацькоў:

  • рознабаковае развіццё асобы дзіцяці;
  • арганізацыя вольнага часу дзяцей.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.